Першая аўдыякніга серыі «Галасы Утопіі» — «У вайны не жаночы твар» Святланы Алексіевіч — ужо апублікаваная, — паведамляе інтэрнет-бібліятэка kamunikat.org.
Кніга ўпершыню выйшла ў аўдыяверсіі на беларускай мове.
Слухаць можна бясплатна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі «Kamunikat» і на буйных стрымінгавых платформах.
Акторскі склад: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.
Аўтарская музыка Дзмітрыя Фрыгі.
Запіс — Павел Сініла.
Прадзюсар праекта — Яраслаў Іванюк.
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Аўдыяверсія кнігі «У вайны не жаночы твар» выйшла ў дзвюх частках.
«У вайны не жаночы твар» — раман-споведзь, у якой сабраны аповеды жанчын, што бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне. І гэта першая кніга дакументальна-мастацкай хронікі «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс.
Для аўдыяверсіі ўзятая апошняя аўтарская рэдакцыя ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды і старонкі з уласнага дзённіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram