Кіраўніцу прасторы «Парасон» Інгу Казючыц асудзілі на пяць гадоў калоніі

Кіраўніцы творчай прасторы «Парасон» Інзе Казючыц прысудзілі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яна павінна аплаціць штраф 90 тысяч рублёў (2000 базавых).

Адпаведны прысуд вынеслі менеджарцы культуры 10 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы прызналі Інгу Казючыц палітзняволенай.

«Парасон» — незалежная творчая і культурна-адукацыйная прастора ў Менску, якая займалася папулярызацыяй беларускай культуры і мовы.

Там праводзілі курсы народных рамёстваў, лекцыі пра беларускую гісторыю, кіно і тэатар, майстар-клясы, квізы, імпрэзы, прысьвечаныя беларускім традыцыям і фальклёру.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram