«Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў»: праект «Гаварун» выпусціў новы эпізод аўдыячытанняў з Юрасем Жыгамонтам

Праект «Гаварун», вядомы стварэннем якаснай беларускамоўнай агучкі анімацыі, мастацкіх фільмаў і серыялаў, на днях анансаваў выхад другой часткі «Чытанняў з Жыгамонтам«. Вядомы беларускі «вандроўнік» — актор, даследчык і вядоўца — чытае для праекта «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» Аляксандр Сержпутоўскага — этнографа, мовазнаўцы і літаратара, які збіраў фальклор на Палессі на пачатку ХХ стагоддзя.

«Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў», — адзначаецца на YouTube-канале «Гаваруна».

«Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя, — удакладаняе каманда праекта. — Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак.

Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і іншыя; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача», — тлумачыць свой выбар аўтара каманда.

На сёння ў аўдыятэцы «Гаваруна» два відэа з запісам казак, якія чытае Юрась Жыгамонт. Праект будзе працягвацца далей — выхад чарговых «Чытанняў» анансуецца па пятніцах.

На сайце ёсць магчымасць падтрымаць усе праекты студыі беларускамоўнага агучвання — глядзець тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!