Заўтра, 27 студзеня, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч. Вытокі».
Праграма створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.
Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлана Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).
Канцэртную праграму складаюць музычныя творы К. Ельскага, І. С. Баха, М. Грушвіцкага, М. Ельскага, а таксама песні С. Манюшкі на словы А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Ю. Корсака, Т. Зана і інш.
Пачатак канцэрта ў 18.30.
Кошт білетаў: 14 рублёў.
Адрас музея: вуліца Максіма Багдановіча, 13.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram