У нядзелю, 30 красавіка, праект Анастасіі Шпакоўскай Nakapiano грае вясновы канцэрт у Вільні.
«Свет змяняецца. Змяняемся мы. Мяняем гарады, жыццё, лёсы. Але ж нязменнасць ёсць у творчасці, у любові. Усё тое, што робіць нас сумленнымі і жывымі, думаючымі і сапраўднымі,» — запрашае спявачка на свой канцэрт.
Анастасія Шпакоўская — спявачка, салістка гурта Naka і актрыса Мінскага тэатра імя М. Горкага з 2002 года да верасня 2020 года, пасля звальнення з тэатра вымушана была пераехаць з Беларусі ў Кіеў.
Гурт Naka выпусціў 4 альбомы: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Мая Малітва» і два альбомы праекта Nakapiano.
Квіткі — 15 еўра на ўваходзе наяўнымі.
Дата: 30 красавіка
Час: 18.30 — дзверы, 19.30 — пачатак (час мясцовы)
Месца: клуб Paviljonas, Pylimo g., 21B, Вільня
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram