У сацсетках НАУ
з’явілася прапанова прыдумаць беларускую назву вуліцы ў Любліне.
Ініцыятыва аб прысваенні назвы вуліцы ў Любліне ў гонар падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, атрымала папярэднюю падтрымку
падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення
Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва мэрыі Любліна
Кшыштафам Станоўскім і аддзела культуры горада
Магдаленай Зарэмба-Апаліньскай.
Падтрымка дадзенай ініцыятывы — праява салідарнасці з беларускім народам. «Беларускія вуліцы» ў Польшчы з’яўляюцца не ўпершыню. Летась ініцыятыву Паўла Латушкі аб наданні назвы ў гонар Беларусі аднаму са сквераў Беластока падтрымаў прэзідэнт горада
Тадэвуш Трускаляскі. У выніку 14 ліпеня 2023 года ў Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі. У гонар якой падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, будзе названа вуліца ў Любліне — змогуць прапанаваць беларусы. Прапановы просяць накіроўваць у сацыяльныя сеткі каманды ці праз чат-бот НАУ —
@nau_by_bot.