Каляды сярод лета? І Сяргей Пукст там танчыць? Гурт Syndrom Samazvanca падзяліўся ў сеціве кліпам на песню Pa-za hajem

Pa-za hajem — Syndrom Samazvanca выклаў у сеціва кліп на адну з найяскравейшых песень з новага альбома «Mahajba».

«Відэа шмат у чым для нас незвычайнае, але ці не галоўная фішка — зорнае з’яўленне [ў ім] Сяргея Пукста. Дзякуй, Сяргею, што адразу ж пагадзіўся і затанчыў як мае быць», — прадстаўляе ролік у сацсетках фронтмен «Самазванцаў» Уладзь Лянкевіч.

У кліпе музыкі святкуюць Каляды сярод летняй Варшавы. Калядоўшчыкі зараджаюць весялосцю мінакоў, якіх сустракаюць у горадзе, і адным з іх аказваецца музыкант-авангардыст Сяргей Пукст у абліччы гэткага прафесара.

«Псеўдакаляды сярод лета, беспадстаўная весялосць, спроба ўхапіць за хвост сонца і хаця б на колькі хвіль не думаць пра ўсеагульны гамон. Хаця бліжэй да пятай хвіліны рэчаіснасць нават тут пра сябе нагадвае», — ракрывае месэдж відэа Уладзь Лянкевіч.

Рэжысёркай кліпа выступіла Дар’я Каляда, вядомая па супрацы з такімі беларускімі гуртамі і выканаўцамі як POLYN, KETEVAN ды іншымі артыстамі.

Слухаць новым альбом «Mahajba» цалкам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!