Экспертны форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню» пройдзе ў Варшаве

17 снежня ў Варшаве адбудзецца экспертны форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню». Арганізатар мерапрыемства — Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Падзея будзе прысвечана абмеркаванню статусу беларускай мовы і шляхам, якія дапамогуць стварыць збалансаваную моўную палітыку ў дэмакратычнай Беларусі.

Асновай для дыскусіі стануць як нацыянальны, так і міжнародны досвед, адзначаюць арганізатары.

На форуме ў якасці ключавых прапаноўваюцца наступныя тэмы:

  • Актуальны стан беларускай мовы і гістарычныя прыклады моўнага адраджэння
  • Дзяржаўнае двухмоўе ці адзіная дзяржаўная мова?
  • Сацыялогія стаўлення да моўнага пытання і яго ўплыў на нацыянальную ідэнтычнасць
  • Рэкамендацыі экспертаў па моўнай палітыцы для Беларусі будучыні.

Да ўдзеду ў сустрэчы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета запрашае: грамадзянскіх актывістаў, прадстаўнікоў палітычных партый і арганізацый, экспертных і акадэмічных колаў, зацікаўленых у размове вакол контураў будучай моўнай палітыкі ў Беларусі.

Месца правядзенне форуму будзе пазначана пазней.

Зарэгістравацца на падзею трэба да 16 снежня, 12:00 па спасылцы.

Спіс выступоўцаў на дадзены момант удакладняецца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!