Неабыякавыя грамадзяне могуць паспрыяць таму, каб гістарычны архітэктурны аб’ект быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Эксперт, які ўжо не першы год гэтым займаецца, стварыў для Hrodna.life інструкцыю, як гэта зрабіць.
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі — гэта спіс аб’ектаў, якія лічацца важнымі для гісторыі і культуры краіны. У гэты спіс могуць патрапіць помнікі, будынкі, археалагічныя знаходкі, старажытныя мясціны і іншыя рэчы, якія маюць каштоўнасць для народа і дзяржавы.
Калі аб’ект уключаны ў гэты спіс, яго мусяць абараняць ад разбурэнняў ці змен, каб захаваць для будучых пакаленняў.
Ініцыяваць унясенне ў спіс могуць не толькі дзяржаўныя органы і навукоўцы з экспертамі, але і грамадскія арганізацыі і самі грамадзяне.
Гэтыя дзеянні рэгулююцца Кодэксам аб культуры.
Фіксацыя — гэта тэкставае апісанне, фатаграфаванне, графічнае адлюстраванне.
У тэксце пазначаем адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці аб’екта.
На фота перадаём аб’ёмна-прасторавае рашэнне, найбольш значныя дэкаратыўныя і канструктыўныя дэталі і элементы. Паказваем асаблівасці размяшчэння помнікаў у наваколлі. Паклапаціцеся пра фота з розных ракурсаў.
Трэба, каб былі прадстаўлены галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасады.
На фота нематэрыяльных аб’ектаў адлюстроўваем найбольш характэрныя рысы, якія перадаюць іх асноўныя пастановачныя і выканальніцкія прыкметы, асаблівасці мастацкага афармлення, вопраткі і ўпрыгажэнняў.
Графічнае адлюстраванне — гэта пазначэнне аб’екта на карце ў маштабе 1:10 000.
Ёсць выпадкі, калі патрэбны маштаб 1:20 000 ці 1:200 000. Апошняе, напрыклад, калі гаворка — пра арэал бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
Тут адлюстроўваем гістарычныя звесткі, параўноўваем помнікі з аналагічнымі і паказваем асноўныя заканамернасці іх развіцця.
Навуковая апрацоўка змяшчае наступныя гістарычныя звесткі пра аб’ект:
Трэба суаднесці нашы каштоўнасці з пэўнымі стадыямі развіцця нацыянальнага і сусветнага мастацтва, аднесці іх да асобных відаў і тыпаў, апісаць стылявыя асаблівасці.
А каб абгрунтаванне атрымалася, аб’ект, згодна з артыкулам 92 Кодэкса аб культуры, павінен адпавядаць хаця б аднаму з наступных пунктаў:
Каб прайсці ўсе пералічаныя этапы, патрэбен час, настойлівасць і пэўныя веды. Але калі на нейкім этапе ўзнікаюць складанасці, эксперт раіць проста знайсці пашпарт ужо прызнанай гісторыка-культурнай каштоўнасці. А па яго ўзоры можна грунтоўна запоўніць усе пункты. Калі дакументы сабраныя — звяртайцеся з імі ў мясцовы выканкам.
Помнік набудзе ўласнікаў, калі не меў іх дагэтуль. Іх вызначае выканкам: на чыіх землях знаходзіцца, альбо калі сакральны, то чыя парафія і г. д.
Ёсць уласнікі — ёсць догляд. Яны вымушаныя і фарбаваць, і рэстаўраваць, і даглядаць каштоўнасць.
Калі такі помнік нехта наўмысна ці ненаўмысна пашкодзіць, каштоўнасць адрэстаўруюць і налічаць урон.
Hrodna.life прапануе некалькі прыкладаў помнікаў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. Унясенне ў спіс магло б стаць першым крокам да іх рэстаўрацыі.
Пэўнай суполкі, якая б займалася ўнясеннем аб’ектаў у спіс, цяпер ужо няма. Кожны працуе індывідуальна.
Мінкультуры калі і займаецца гэтым, то непублічна. «Але раней у Міністэрстве хаця б не заміналі рабіць такую працу актывістам. А цяпер нічога яны не хочуць уключаць, цягнуць час і, бывае, адмаўляюць. Такое прадчуванне, нібы хочуць, каб рушылася ўсё, што не сведчанне Русі. На сённяшні дзень трэба быць больш настойлівым, каб дабіцца сваёй мэты», — кажа эксперт.
На пытанне, ці гэта бяспечна, ён адказвае так: «Раней так было, што хтосьці раздражняўся, асабліва тыя, каго прызначалі ўласнікам, але наогул, улада паважала. Цяперака ўсё перамяшалася, не магу адназначна сказаць».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram