Для тых, хто не трапіў на Tutaka, Varushnyak ці Huchna Fest, Кракаў прапаноўвае атрымаць асалоду ад лета, музыкі і сустрэч на Piknik LTCŃ (Пікнік Летуцень) — open air беларускай культуры, які адбудзецца 27 ліпеня ў Park Jordana. У хэдлайнерах фэсту — «Разбітае сэрца пацана» і LEIBONIK, з актыўнасцяў — кірмаш майстроў і больш за дзесяць разнастайных пляцовак, сярод якіх, напрыклад: літаратурная — ад Pradmova, спартыўная — з Аляксандрам Івуліным, дзіцячая — з Маляванычам, і «ўнікальная DJ-Art-VR-пляцоўка, якой не бачыў аніводны фестываль».
«Наш фестываль — гэта свята для ўсіх узростаў, дзе кожны і кожная знойдзе штосьці для сябе: ад дзіцячай пляцоўкі і фудкорту да DJ-art-VR-зоны і этнастрэфы ці літаратурнай прасторы. Наша мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць яркія праекты», — прадстаўляе Piknik LTCŃ арганізатары — беларускае таварыства «Крок», якое ладзіць культурныя мерапрыемствы ў Кракаве.
Гэта ўжо пяты — юбілейны — фэст беларускай дыяспары, і адмыслова да яго каманда Пікніка падрыхтавала розныя цікавосткі.
Новым на фестывалі сёлета будзе этнастрэфа з беларускім каларытам — пляцоўка, якая паглыбіць удзельнікаў фэсту ў беларускія (і не толькі) традыцыі ды спевы.
Тут плануюцца:
Таксама Piknik LTCŃ заявіў пра супрацоўніцтва з фэстам Pradmova — і на пікніку чакаецца праца літаратурнай пляцоўкі.
Там будзе:
А яшчэ на фэсце будуць працаваць: вялікая дзіцячая пляцоўка з насычанай праграмай гульняў і заняткаў, спартыўная пляцоўка, дзе Аляксандр Івулін будзе ладзіць міні-турнір па футболе, пляцоўка салідарнасці з намётамі сацыяльных ініцыятываў, адукацыйная пляцоўка з інтэрактыўнымі выступамі, квэсты, кірмаш майстроў і шмат чаго іншага.
Фішка Пікніка — «унікальная DJ-Art-VR-пляцоўка, якой не бачыў аніводны фестываль» пакуль застаецца пад покрывам — яе актыўнасці яшчэ не аб’яўленыя.
Музыка. Назавем лайн-ар фестывалю:
Галоўная сцэна: MANDZIK, Groove Dealer, Разбітае Сэрца Пацана ды LEIBONIK.
А яшчэ чакаюцца выступы: Kornej, Mustelide ды іншых музыкаў.
Сёлета на фэсце працуюць тры музычныя пляцоўкі, звяртае ўвагу каманда.
Сачыць за праграмай Пікніка можна тут.
Важна адзначыць, што ініцыятыва Piknik LTCŃ з’яўляецца валанцёрскім праектам і існуе за лік ахвяраванняў.
«Усе сабраныя грошы ідуць выключна на арганізацыю фестывалю: арэнду апаратуры і абсталявання (сцэна, генератары, намёты, сталы ды стулы, музычная апаратура і г.д.), падзякі артыстам, інвентар для конкурсаў і розных пляцовак Пікніка. Каманда Пікніка не атрымлівае аніякіх ганарараў», — адзначаецца на Zrzutka.pl, дзе адкрыты збор на культурнае мерапрыемства.
Уваход на Piknik LTCŃ вольны.
Фестываль арганізуе таварыства «Крок» пры падтрымцы адміністрацыі горада Кракава і Goethe-Institut im Exil.
Падтрымаць каманду фэсту можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram