Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Яраслаў Іванюк склаў паведамленне аб магчымым здзяйсненні злачынства, пра што паведаміў у Фэйсбуку: «Калі коратка, я склаў паведамленне аб магчымым здзяйсненні злачынства ў беластоцкай управе Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю, якая дзейнічае ў структуры паліцыі.
Магу дадаць, што прымаючыя заяву супрацоўнікі паставіліся да справы вельмі сур’ёзна. Як мяне запэўнілі, яшчэ на гэтым тыдні справа будзе перададзена ў пракуратуру і магчыма ў Агенцтва ўнутранай бяспекі».
Таксама ён перадаў логі адрасоў, з якіх ішла атака. «Мне сказалі, што, магчыма, даведаюцца, адкуль атака была праведзена», — расказаў Іванюк Радыё Свабода.
Нагадаем, што ў ноч з 6 на 7 траўня 2026 года сайт Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org стаў ахвярай маштабнай хакерскай атакі і часова спыніў працу. Частка матэрыялаў сайту інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org ужо адноўленыя і праца ў гэтым кірунку працягваецца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram