Рэканструкцыю абраду «Дажынкі» правялі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 25 жніўня.
Традыцыйныя звычаі ў атмасферы вёскі ХІХ стагоддзя зафіксаваў карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».
Для гасцей таксама правялі майстар-класы па ўборцы ўраджаю сярпом і па вырабе спецыяльнага снапа, які быў абавязковым атрыбутам свята ў беларусаў і дарыўся гаспадару дома.
Нагадаем, што ў Беларусі «Дажынкі» — як штогадовы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі — праводзяцца з 1996 года. На фестывалі ўзнагароджваюць лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу рэспублікі. Назву фестывалю дало свята заканчэння жніва, якое з’яўлялася кульмінацыяй працоўнага года селяніна і праходзіла ўрачыста.
Звычайна дзяржаўныя «Дажынкі» праводзяцца ў сумнавядомай стылістыцы агратрэшу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram