У крыпце Крыжаўзвіжанскага касцёла ў Баранавічах пахаваныя заснавальнікі будучага горада — графіня Лізавета (Альжбета) Развадоўская і яе супруг Ян Развадоўскі. Фотаграфіяй малавядомага склепу падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook баранавіцкі краязнаўца Алег Панамароў.
Спадар Алег здолеў патрапіць у крыпту дзякуючы пробашчу касцёла Валянціну Новаку. Краязнаўца рыхтуе да публікацыі кнігу «Вандруй па Баранавіцкім краі!» — адна з главаў у кнізе прысвечана Касцёлу Узвіжання Святога Крыжа.
«Гатовы матэрыял аднёс на вычытку пробашчу касцёла Валянціну Новаку, — распавёў аўтар. — У цэлым матэрыял нараканняў не выклікаў, акрамя апошняга абзаца: «Знаўцы сцвярджаюць, што пад Крыжаўзвіжанскім касцёлам і дагэтуль знаходзіцца склеп з пяццю ці шасцю нішамі. У адной з іх, па ўсёй верагоднасці, пахавана жонка заснавальніка будучага горада Баранавічы Лізавета Развадоўская. Лічыцца, што магіла самога Яна Развадоўскага таксама знаходзіцца таксама недзе на тэрыторыі касцёла. Але вось дзе менавіта — дакладна невядома…».
Алег Панамароў моцна здзівіўся, калі пачуў ад пробашча, што і Лізавета Развадоўская, яе супруг, а таксама і брат Яна Развадоўскага сапраўды пахаваны ў крыпце пад храмам.
«Бачачы мой скептыцызм, ксёндз арганізаваў для мяне персанальную міні-экскурсію, і я на свае вочы ўбачыў той самы магільны склеп бацькоў (і маці!) — заснавальнікаў Баранавічаў, — дзеліцца сваім адкрыццём краяўнаўца. — Аказваецца, у такі прэзентабельны выгляд яе прывялі не так даўно — да 150-гадовага юбілею Баранавічаў. Да гэтага ў сутарэннях захоўваўся разнастайны інвентар. А сёння ва акультураную крыпту можна нават схадзіць на экскурсію!», — адзначае аўтар.
Лічыцца, што ўладальніцай маёнтка Баранавічы графіня Лізавета Аляксандраўна Развадоўская стала ў 1881 годзе. У 1884 годзе адбылося заснаванне станцыі і мястэчка Развадова (пры Баранавічы-Цэнтральныя — адзінай станцыі). Пасёлак пры новай станцыі (Баранавічы-Палескія) названы Новыя Баранавічы на новай лініі чыгункі Вільня-Роўна. У маі 1884 года план забудовы мястэчка Развадова быць зацверджаны мінскім губернатарам Пятровым. У 1890-я пасёлкі аб’ядналіся. Паводле перапісу 1897 года ў Баранавічах было ўжо 8718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: