Як ствараўся першы беларускі скансэн? Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адкрывае фотаархівы Рабочай групы ўстановы

Фотаздымкі Рабочай групы, якая стаяла ля вытокаў стварэння першага ў Беларусі скансэна, будуць прадстаўлены на выставе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ля Мінска. Часовая экспазіцыя пад назвай «ХХІ стагоддзе. Фотарэтраспектыва. Помнікі архітэктуры музея» пачне працу ў помніку скасэна «Грамадскі свіран з вёскі Касарычы» 15 сакавіка.

Фотаздымкі адлюстроўваюць стан помнікаў драўлянага дойлідства на момант іх фіксацыі супрацоўнікамі Рабочай групы ў перыяд з 1977 па 1989 гады да іх разборкі і перавозу на тэрыторыю музея, а таксама падчас правядзення рэстаўрацыйных работ. Многія матэрыялы раней не дэманстраваліся, адзначае каманда музея.

Афішы да выставы.

«Вядомыя сёння наведвальнікам драўляныя цэрквы, утульныя сялянскія хаты, велічныя млыны паўстаюць у нязвыклым абліччы напаўразбураных, апусцелых будынін, стомленых ад доўгіх гадоў існавання без гаспадара, — уводзіць у гісторыю стварэння скансэну каманда ўстановы. — Большасць помнікаў на момант фіксацыі Рабочай групай знаходзілася ў дрэнным тэхнічным стане. Аднаўленне кожнага з помнікаў патрабавала значных матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў».

Па архіўных фотаздымках можна прасачыць колькі высілкаў было зроблена, каб захаваць драўляную архітэктурную спадчыну, якая сёння стварае экспазіцыю Музея.

Падрабязней пра выставу тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.