Як на Гомельшчыне праходзяць паказы новай стужкі «Абіцель святой Еўфрасінні» — фотафакт

Паказы новай дакументальнай стужкі «Абіцель святой Еўфрасінні», якая выйшла ў пракат, не абыходзяцца без прымусовага запаўнення залаў.

Каб забяспечыць прагляды, улады ўключаюць адміністрацыйны рэсурс, канстатуе гомельскае выданне «Флагшток», якое прасачыла за наведвальнікамі кінатэатраў. Не абышлося без прымусовага запаўнення залаў, як гэта звычайна бывае, калі «Беларусьфільм» выпускае пад патранажам дзяржавы патрыятычнае кіно.

«Абіцель святой Еўфрасінні» — гэта дакументальны праект тэледакументаліста Уладзіміра Луцкага, які распавядае пра заснаваны беларускай святой Еўфрасініяй Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, які сёння застаецца «духоўным сэрцам беларускай зямлі, сэрцам Полацка – калыскі беларускай дзяржаўнасці, сімвалам міру і яднання».

Паказы новай стужкі «Абіцель святой Еўфрасінні» ў Гомелі. Фота: Гомельская епархия БПЦ

Дакументальны фільм разлічаны на вузкую аўдыторыю: тых, хто глыбока залучаны ў праваслаўе. І замест таго, каб прапаноўваць стужку зацікаўленаму гледачу, улады ладзяць масавыя паказы, бо сёлета адзначаецца 900-годдзе Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку і з гэтай даты ладзяць прапагандысцкую кампанію.

Паказы новай стужкі «Абіцель святой Еўфрасінні» ў Мазыры. Фота: «Жыццё Палесся»

Каб напаўняць залы кінатэатраў, традыцыйна задзейнічаюць школьнікаў, як, напрыклад, выхаванцаў кадэцкага вучылішча ў Гомелі, мясцовых школьнікаў у Чачэрску, а ў Мазыры, акрамя навучэнцаў, былі запрошаны работнікі сферы культуры і адукацыі.

Як паведамляецца, «першапачаткова фільм планавалі напоўніць яркімі графічнымі элементамі, а таксама гульнявымі рэканструкцыямі», але ад гэтай ідэі адмовіліся.

Прэм’ерны паказ фільма «Абіцель Святой Еўфрасінні» прайшоў у мінскім кінатэатры «Перамога» 20 лютага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!