Скрын з Інстаграма belarusfreetheatre.
Суд Брэсцкай вобласці ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» інстаграм Беларускага свабоднага тэатра.
Таксама ў гэтым спісе аказаліся інстаграм крамы беларускай сімволікі «vyraj.pl», інстаграм заснавальніцы і дырэктаркі фестывалю «Паўночнае ззянне» Волі Чайкоўскай. А таксама фейсбук-профілі Dżmitry Hurniević і «Беларусы Страсбурга», паведамляе «Берасцейская Вясна».
З улікам гэтых рашэнняў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнэце, а яшчэ кнігі) ужо 755 разоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram