Ініцыятыва Maldzis абрала пяцёрку найлепшых беларусак у пяці сферах, якія найбольш паўплывалі на свой час і прастору вакол сябе.
Конкурс складаўся з пяці намінацый, і ў кожнай з іх прымалі ўдзел асобы пяці беларусак, якія адпавядалі пэўным крытэрам.
Галасаванне на працягу пяці тыдняў ішло на сайце і ў сацсетках Maldzis. Рэйтынг складзены на падставе галасаванняў і чытачоў, і экспертнага журы, у склад якога ўвайшлі 25 спецыялістаў з розных галін.
Яна набрала 60% усіх галасоў у гэтай намінацыі, перамогшы і ў народным, і ў экспертным галасаванні.
Княгіня Магдалена Радзівіл стала галоўнай мецэнаткай беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Бадай, ніводная сфера тагачаснага жыцця не абышлася без яе ўплыву.
Выдавецтва кніг, адкрыццё школак, спрыянне нацыянальнаму руху – яна прыклала руку паўсюль.
Другое месца ў народным галасаванні заняла асветніца, першая беларуская мецэнатка Еўфрасіння Полацкая, а экспертнае журы паставіла на другое месца гомельскую дэвелаперку Ірыну Паскевіч.
Ганна Тумаркіна стала першай у Еўропе жанчынай-доктаркай філасофскіх навук. Яна выкладала ідэі Канта і Спінозы, зрабіла рэвалюцыйны прарыў у навуковай супольнасці і публічна падтрымала барацьбу жанчын за выбарчае права.
Другое месца ў гэтай намінацыі заняла першая беларуская прадзюсарка этнічнай музыкі Зінаіда Мажэйка. Яна заняла другі радок у народным галасаванні і падзяліла яго разам з першай жанчынай-прафесаркай у Беларусі Таццянай Бірыч – у экспертным.
Яна выйграла ў народным галасаванні, паводле экспертаў, першае месца падзялілі рэвалюцыянерка і асветніца Каміла Марцінкевіч і футурыстка, феміністка Соф’я Шамардзіна. У выніковым галасаванні яны занялі адпаведна другое і трэцяе (20%) месцы.
Соф’я Гальшанская была ўключаная ў палітычныя гульні сваіх зямель амаль ад самага нараджэння. Яна была прадстаўніцай княжацкага роду Гальшанскіх, і ёй наканавана было стаць родапачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Гэтая дынастыя панавала ў некалькіх краінах Еўропы больш за 150 гадоў.
Яна набрала 50% усіх галасоў і перамагла як у народным, так і ў экспертным галасаванні. Другое месца заняла акторка Стэфанія Станюта.
Ларыса Геніюш скарае не толькі сваёй літаратурнай дзейнасцю, але і непахіснасцю. Яе жыццё было няпростым, але яна змагла пражыць яго так годна, што запомнілася як адна з самых выбітных беларусак ХХ стагоддзя.
Яна набрала 38% усіх галасоў і выразна перамагла ў народным галасаванні. Паводле экспертнай ацэнкі, першы радок з Аленай Васільеўнай падзяліла галоўная бізнесоўка Менска ў ХХ стагоддзі Ядвіга Кастравіцкая, якая ў выніковым галасаванні стала другой.
Алена Аладава больш за 30 гадоў кіравала Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі. За гэты час яна аб’ездзіла ўвесь СССР, каб аднавіць калекцыю музея. Дзякуючы ёй сярод экспанатаў з’явіліся карціны сусветнавядомых мастакоў і беларускіх майстроў.
***
Адна з галоўных мэтаў гэтага конкурсу – распавесці пра шырокавядомых і напаўзабытых гераінь Беларусі, даць іх імёнам гучаць так звонка, як яны гэтага заслугоўваюць. Роля жанчын у развіцці беларускага грамадства на розных гістарычных этапах усё яшчэ недаацэненая.