Ідзе распродаж карцін беларускіх і ўкраінскіх мастакоў з калекцыі «Дома творцаў»

Да 14 верасня ладзіцца распродаж карцін беларускіх і ўкраінскіх мастакоў з калекцыі «Дома творцаў».

«Кожная карціна — гэта гісторыя, падтрымка творцаў у эміграцыі і існавання нашага Дома ў Варшаве», — запрашае падтрымаць мастакоў і сваю ініцыятыву каманда арганізацыі.

На восеньскім распродажы можна набыць творы: Андрэя Духоўнікава, Настассі Яфрэмавай, Міхася Чыбоўскага, Лілі Бусаравай, Валерыі Гараднічавай.

«KOMOREBI I». Леўкас Валерыі Гараднічавай. 2025 год.

«Дом творцаў» — гэта ініцыятыва, якая дапамагае рэпрэсаваным беларусам. Размешчаная ў Варшаве, пляцоўка стала месцам пражывання, рэабілітацыі, творчай рэалізацыі, бяспечным месцам для сустрэч, адукацыі і абмену досведам творчых людзей з Беларусі, у тым ліку палітвязняў.

Акрамя мастацкіх там ладзяцца музычныя, тэатральныя, фальклорная рэзідэнцыі. У большасці выпадкаў рэзідэнцыі заканчваюцца выставай, тэатральнай пастаноўкай, канцэртам ці музычным творам, з’яўляюцца самастойныя сумесныя праекты творцаў, якія прайшлі рэзідэнцыю.

Пазнаёміцца з творамі, выстаўленымі на таргі, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!