Літаратары Андрэй Дудко і Павел Анціпаў адкрылі выдавецтва «Лысы чэрап».
«Наша задача — як наймага танней данесці да чытача творы беларускай літаратуры, якія па нейкіх прычынах апынуліся па-за ўвагай камерцыйных выдавецтваў», — паведамляюць яны ў сваім тэлеграм-канале.
Літаратары абяцаюць выдаваць сапраўдную літаратуру, цікавую чытачу. «Мы не будзем тым выдавецтвам, якое друкуе стосы кніг на склад, таму калі вы жадаеце мець нашы кнігі, калі ласка замаўляйце іх ці пакідайце нам заяўкі. Тое ж тычыцца і кніжных крам. Паўтор кампаній на кожную кнігу магчыма будзе здзяйсняцца два ці тры разы, але, безумоўна, не бясконца. Культ класік проста зараз», — пішуць выдаўцы ў фэйсбуку.
Першай кнігай будзе псіхадэлічны раман Канстанціна Сцешыка «Каждый охотник». Ён пісаўся ў 2020-2022 гадах і адкрывае новыя грані творчасці знакамітага драматурга.
На кнігу адкрыта перадзамова.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram