У доўгі спіс літаратурнай прэміі Ежы Гедройця трапілі 13 выданняў.
Журы ўзнагароды вырашыла павялічыць колькасць пунктаў доўгага спісу да трынаццаці ў сувязі з супадзеннем галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні, адзначаюць арганізатары.
Такім чынам, доўгі спіс выглядае так.
- «Мое баба – Діректор морга» – Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд);
- «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
- «Вольнеры. Бясконцы дзень» – Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»);
- «Гульні Цырцэі. Раман» – Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);
- «Занзібар. Сталенне маладой душы» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
- «Стрыжэ і піша» – Сяргей Календа (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
- «Перамена месцаў» – Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўбаўм»);
- «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» – Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);
- «Апошняе пакаленне» – Макар (выдавецтва «Янушкевіч»);
- «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» – Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»);
- «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» – Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);
- «Гвалт» – Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»);
- «Забойства на вуліцы Макаёнка» – Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks.by» і выдавецтва «Янушкевіч»).
З гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс (6 пазіцый), а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі – кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця традыцыйна аб’ядноўвае вядомых літаратараў і літаратарак, даследчыкаў і даследчыц беларускага пісьменства.
Публічныя сябры журы гэтага сезона:
- Катажына Дрозд-Урбаньска — беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта;
- Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne»;
- Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна адзначае істотныя творчыя дасягненні, падтрымлівае аўтараў і аўтарак, фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры. Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытута.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥
Поддержите Reform.news донатом!