«Hravitacyja»: сталеем разам з Вольскім

На пэрсанальным сайце Лявона Вольскага lavonvolski.com у разьдзеле «музыка» пазначаныя трыццаць пяць (35!) праектаў аўтарства, дзе-нідзе сааўтарства, Лявона. І ўсе гэтыя трыццаць пяць праектаў складаюцца збольшага з вельмі жвавых паводле тэмпу песень. А трыццаць шосты праект – альбом «Hravitacyja», – ён, як па мне, калыханкавы.

Не, ёсьць, вядома, і бадзёрыя песьні. Гэта песьні сатыры. Адна пад назвай «Войска» — сьцёб — з беларускага, савецкага ў сваёй сутнасьці, войска. Другая — «Русская песня» – пра беларускіх масквапаклоньнікаў, якія загрузьлі ў расейскім тэлевізары як мухі ў матрыцы, і ня могуць адтуль вылезьці. «Апэрацыя адукацыя» – тое самае як пра войска, толькі пра адукацыю. Але гэтыя песьні, паводле закладзеных у іх тэксты сэнсаў, хутчэй выглядаюць заблуканымі з першай часткі трылёгіі – з альбома «Hramadaznaŭstva», там дзе пра балячкі соцыюма.

«Hramadaznaŭstva» (2014) – «Psychasamatyka» (2016) – «Hravitacyja» (2019).

Задумляючы трылёгію, магчыма, аўтар сам не ўяўляў, што другая частка – «Psychasamatyka» – станецца больш чым альбомам, больш чым падвойным альбомам. Другая частка трылёгіі – гэта канцэнтрацыя тэм і настрояў для шэрагу асобных праектаў. Таму «Hravitacyja» для мяне – гэта не трэцяя частка аднаго цэлага, а разьвіцьцё тэмы песьні «Цёплае мінулае» з «Psychasamatykі»: згадкі сьветлых эпізодаў уласнай гісторыі, падсумаваньне чарговага жыцьцёвага этапу.

А ў «Hravitacyjі» кліп на песьню «Лепшыя на сьвеце» нават зроблены падобна да «Цёплага мінулага» – праз архіўныя здымкі, толькі не пэрсанальнага жыцьця Лявона, а асяродзьдзя ў якім ён гадаваўся.

Бясспрэчны хіт альбома «Hravitacyja», яго галоўны сэнс і вобраз – песьня «Зьніклыя людзі».

У прынцыпе, толькі дзеля яе можна ісьці на канцэрт-прэзэнтацыю «Hravitacyji». Лявон Вольскі вельмі тонка асэнсоўвае такі фэномэн жыцьця як сьмерць. Па моцы ўзьдзеяньня «Зьніклыя людзі» вельмі блізкая да аднаго з найяскравых твораў аўтара – песьні «Лёгкія-лёгкія», напісанай у свой час пад узьдзеяньнем эмоцый ад страты блізкага чалавека.

«Лёгкія-лёгкія» – «Цёплае мінулае» – «Зьніклыя людзі».

Пра жыцьцё і сьмерць, пра тое, што датычыць кожнага без вынятку.

Хтосьці расьце на Вольскім, хтосьці вырас на Вольскім, а хтосьці сталее разам з Вольскім.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024