У трэцім сезоне вядомага польскага сатарычнага серыяла «1670» зняліся музыкі з беларускага гурта «Касары». Хлопцы з калектыву мужчынскіх спеваў на чале з Сяргеем Доўгушавым увасобіліся ў папулярным серыяле «Нетфлікс» у каларытных казакоў.
«Дзеля гэтага давялося пайсці на ахвяры і згаліць вусы з барадой, якія я насіў літаральна палову жыцця», — распавёў пра падрабязнасці здымак ў сацсетках музыка Аляксандр Драгавоз.











У фільме беларусы ў вобразе казакоў спяваюць і лупяць у велічэзны бубен.
«Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета», — падзяліўся Аляксандр.
Хлопцы з’яўляюцца ў другой серыі праекта, і спяваюць кампазіцыю па-польску.
Серыял «1670» — адзін з найбольш паспяховых польскіх праектаў Netflix у жанры псеўдадакументальнай сатырычнай камедыі. Шоу іранізавана паказвае жыццё шляхты і сялян у Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, парадзіруючы пры гэтым сучасныя сацыяльныя праблемы. Трэці сезон стартануў 5 жніўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
