Гурт Relikt выпраўляецца ў гастрольны тур у падтрымку новага альбома «Рамантызм»

Гурт Relikt абявіў пра старт гастроляў па Польшчы і Літве. 27 сакавіка ў Беластоку адбудзецца першы канцэрт progressive rock-калектыву ў падтрымку новага альбома «Рамантызм».

Постметал-бэнд наведае сем гарадоў: Вільнюс, Варшава, Гданьск, Кракаў, Уроцлаў, Познань уключна з Беластокам у сакавіку і красавіку. Сёння каманда распачала продаж квіткоў на канцэрты.

2 лютага Relikt выпусціў свой дзевяты альбом «Рамантызм», у якім злучыў свой фірмовы прагрэсіўны гітарны саунд з больш лёгкай стылістыкай. Пераключэнне рытмавых рэгістраў, шматгалоссе, крыху электронікі, выкарыстанне гітарнай гукавой палітры — усё разам выкрышталізавала свежае аблічча беларускага progressive rock.

Вокладка альбому «Рамантызм».

«У альбоме шмат фэнтэзійнасці і мары, казкі і міфа — і пры гэтым сапраўднага пачуцця, тугі, якая не дае выказванню сысці ў гульню. І да ўсяго альбом вельмі прыгожы ды цудоўна запісаны — што робіць яго адным з прэтэндэнтаў на найлепшую плытку года», —  працытуем водгук культурнага аглядальніка Reform.news на «Рамантызм».

Падрабязней пра графік гастроляў можна дазнацца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!