Легендарны беларускі гурт «Крама» 11 ліпеня ў Вільні сыграе першы канцэрт у межах свайго міні-турнэ. Гэта, бадай, першы гастрольны тур рок-калектыва на чале з Ігарам Варашкевічам за пяць гадоў. Апошні замежны выступ band адбыўся ў 2019 годзе, на юбілейным фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча» ў Польшчы.
Гурт едзе ў Літву і Польшчу паўакустычным складам: уласна Ігар Варашкевіч (вакал, гітара, губны гармонік), Андрэй Лявончык (клавішы, вакал) і Андрэй Краўцэвіч (гітара, вакал).
«Музыкі радыя зноў сустрэцца са старымі сябрамі, каб праспяваць даўно знаёмыя легендарныя гіты, песні з апошняга альбома, і, магчыма, некалькі новых песень», — анансуюць і новыя рэлізы на канцэртах артысты.
Нагадаем, што гурт «Крама» фактычна вядзе сваю гісторыю з 1991 года. Ён з’яўляецца правапераймальнікам спадчыны першай беларускай групы «Бонда», вядомай з сярэдзіны 1980-х: франтмен і аўтар музыкі і ў той, і той групе – вакаліст, гітарыст і губны гарманіст Ігар Варашкевіч.
Калектыў неаднойчы станавіўся лаўрэатам шматлікіх беларускіх і міжнародных фестываляў. Такія гіты як: «Бяжы, Хлопец», «Будзь разам з намі», «Гэй, там, налівай!», «Камэндант», «Падае Дождж», «Што дапаможа нам» з’яўляюцца класікай беларускай рок-музыкі. Таксама гурт выконвае старыя рэчы «Бонда» — «Стэфка» ці «Слуцкая Брама», што даўно сталі сапраўднымі беларускімі рок-гімнамі яшчэ з канца 1980-х гадоў. Стылёва музыка «Крамы» базуецца на класічных прыкладах ангельскага і паўночнаамерыканскага рок-н-ролу, блюзу і беларускіх музычных традыцыях.
Гурт запісаў і выдаў дзевяць паўнавартасных альбомаў. Апошні — «Зацьменны блюз» (2021) — быў створаны пры ўдзеле беларускага паэта і пісьменніка Фелікса Аксёнцава — аўтара тэкстаў песень для «Бонды», гурта Ulis. Вядомы літаратар з пачатку 1990-х стала жыве ў Канадзе.
«Творчае супрацоўніцтва «Крамы» і Фелікса Аксёнцава працягваецца, ёсць некалькі новых твораў», — інтрыгуе калектыў.
Выступ рок-бэнд у Вільні адбудзецца 11 ліпеня ў бары Pahoniа (Gedimino prospektas, 27). Даты і месца наступных канцэртаў будуць вядомыя пазней.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram