Грэмі: хто з Беларусі? «Молчат Дома» ў спісе кандыдатаў

Культавы беларускі постпанк-гурт «Молчат Дома» (Molchat Doma) трапіў у спісы вылучэнцаў на разгляд у дзвюх катэгорыях прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі» (GRAMMY® Awards) 2026 года.

Першым гэта заўважыў КЛІК.

Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай для галасавання членаў Акадэміі, музыка гурта ўключана ў пералік патэнцыйных кандыдатаў («For Your GRAMMY® Award Consideration»):

  • Найлепшы альтэрнатыўны альбом (Best Alternative Album) – за альбом «Белая Полоса» (Belaya Polosa).
  • Найлепшае альтэрнатыўнае выкананне (Best Alternative Performance) – за кампазіцыю «Сон» (Son).

Трапленне ў гэты спіс азначае, што творчасць «Молчат Дома» даступная для галасавання членаў Акадэміі на першым этапе, каб вызначыць, ці атрымаюць яны афіцыйную намінацыю. Гэта ўжо з’яўляецца значным крокам для беларускага гурта на міжнароднай сцэне.

Спіс афіцыйных намінантаў на 68-ю штогадовую прэмію «Грэмі» будзе абвешчаны 7 лістапада 2025 года. Сама цырымонія адбудзецца 1 лютага 2026 года.

«Молчат Дома» — папулярны беларускі постпанк-гурт з Мінска, заснаваны ў 2017 годзе. Іх музыка спалучае халоднае, меланхалічнае гучанне сінці-попу і нью-вейву з эстэтыкай савецкай эпохі і рускамоўнымі тэкстамі. Гурт атрымаў сусветную вядомасць у 2020 годзе, асабліва дзякуючы віруснаму хіту «Судно (Борис Рыжий)», што прывяло да падпісання кантракту з амерыканскім лэйблам Sacred Bones Records і актыўных гастроляў па Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Сёння «Молчат Дома» лічыцца адным з найбуйнейшых музычных феноменаў з Усходняй Еўропы ў жанры альтэрнатыўнай музыкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!