Фота: сацсеткі Беларускага інстытута тэатра.
Абвешчаны старт конкурсу сучаснай беларускай драматургіі «Dramatyzacyja’25». Ініцыятыва Беларускага інстытута тэатра створана з мэтай прасоўвання новых тэкстаў, каб голас драматургаў з Беларусі быў пачуты шырокай міжнароднай аўдыторыяй.
Арганізатары запрашаюць беларускіх аўтараў да ўдзелу ў конкурсе, які закліканы падтрымаць незалежную сцэну.
Пасля працы журы адабраныя п’есы будуць прадстаўлены публіцы ў фармаце перфарматыўных чытанняў на спецыяльным афлайн-мерапрыемстве ў Польшчы.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовую ўзнагароду.
Электронны адрас для адпраўкі тэкстаў: dramatyzacyja@proton.me.
Беларускі інстытут тэатра быў створаны Беларускім тэатральным кам’юніці два гады таму з мэтай кансалідацыі тэатральных дзеячаў па абодва бакі мяжы, адвакацыі беларускага незалежнага тэатра ў эміграцыі, і яго прамоцыі. Адзін з праектаў інстытута — серыя анлайн-дыскусій #BIT_talks, збор архіву тэатра за 2020-2023 гады.
Сачыць за навінамі конкурсу можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram