Кадр з відэа.
Макс Корж напярэдадні будучага выступу ў Дзюсельдорфе выклаў у сеціва сяміхвіліннае відэа пра скандальна вядомы канцэрт у Варшаве.
Гэты кліп — своеасаблівы каментар рэп-выканаўцы да таго, што здарылася на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы Польшчы ў леташнім жніўні.
У відэа кадры з затрыманнем прыхільнікаў рэпера на шоу, рэакцыяй польскіх палітыкаў, тэлевядоўцаў, чаргуюцца з момантамі адрыву людзей падчас і па-за канцэртам. Шчыльна змантаваную эмацыйную нарэзку суправаджае тэкст выканаўцы, які падкрэслівае, што яго выступы і музыка акурат злучае людзей у адрозненні ад палітыцы. І што на вялікім шоу ў Варшаве людзі сабраліся і супраць вайны таксама.
«Запомніце, самы галоўны вораг кожнага народу — гэта маніпуляцыя», — разважае Максім Корж.
«Гэта стадзік аддзяляе нас ад жывёльнага свету, дзе нас робяць лічбамі, рабамі, целамі».
«Ужо год прайшоў з таго моманту, калі нам падавалася, што вайна закончыцца, усё закончыцца, нас кормяць, гавораць, што ўсё зробім, пачакайце, але не могуць яе закончыць. Проста не могуць. Як спыніць яе? У закладніках вялікая колькасць чалавек, уся краіна ў закладніках. Ніхто не нараджаецца на гэту зямлю, каб быць забітым. Ніводны бацька не выхоўвае свайго сына, каб аддаць яго на разарванне. Кожны бацька ўкладывае ў свайго сына максімум таго, што ён не здолеў зраіць сам. Хто дабраахвотна можа аддаць гэта?! Гэта трэба спыніць. Спынім вайну!».
«Калі мы па асобку, то расствараемся ў гэтым жывёльным свеце, але калі мы разам, то ўсё, што было раней, выглядае проста бяссэнсоўным, шэрым і нудным. Бо ў кожным з нас ёсць адзін і той жа вайб — асаблівы вайб», — даводзіць артыст пра каштоўнасці сваёй творчасці і пацыфісцкую пазіцыю.
«Спявак, які аб’ядноўвае краіны, дзякую табе, Макс» — пішуць рэп-выканаўцу ў каментарах.
Нагадаем, што канцэрт Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня 2025 года апынуўся падзеяй, якая «страсянула» Польшчу і падняла дыскусіі вакол паводзінаў украінскіх і беларускіх фанаў. Шоу сабрало стадыён Нарадовы (70 тысяч месцаў). Правапарушэнні асобнай часткі публікі, якая пераскоквала праз сядзенні на танцпол, справакавала затрымку канцэрта, а потым выліліся ў скандал. Таксама ў зале прысутнічалі два сцягі — Правага сектара ў колерах УПА і з сімвалам «Азова». Па выніках інцыдэнта было прынята рашэнне аб высылцы з Польшчы 63 чалавек: 6 грамадзян Беларусі і 57 грамадзян Украіны. На кастрычнік 2025 года 14 замежнікаў з адзначаных 63 былі дэпартаваныя. Еще 13, сярод якіх 11 грамадзян Украіны і 2 грамадзяніна Беларусі, пакінулі краіну добраахвотна. Хтосьці назваў рэакцыю польскага грамадства на ўсё тое, што адбылося, «маральнай панікай», хтосьці — правамерным пакараннем за хуліганства.
Нядаўна Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Дзюсельдорфе — ён мае адбыцца 26 чэрвеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram