Калекцыя «Мова». Фота: luch.by
Новая калекцыя «Мова» прымеркавана да Дня роднай мовы і прысвечана класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу.
Гадзіннік увасабляе самога пісьменніка. «У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм — «Луч-2209», як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамянём і спражкай-матылём», — апісваюць серыю на сайце завода.
Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram