Фонд Tutaka пачаў выдаваць кнігі і падрыхтаваў перавыданне зборніка паэзіі Віталя Рыжкова

Пры падтрымцы Фонду TUTAKA ў выдавецкай агенцыі «Экапрэс» выйшла трэцяе выданне кнігі паэзіі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы». Кніга пабачыла свет у 2010 годзе і здабыла лаўрэацтва ў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Як і другі ў 2014-м.

«Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і ўнікальнасць паэтычнай інтанацыі», — нагадвае анатацыя да выдання.

Цяпер аўтар знаходзіцца ў паэтычнай вандроўцы, а дакладней ладзіць паэтычны стэндап «Прэзентацыя» па розных краінах свету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!