Фолк-дуэт Ralla спыніў свае існаванне. Але музыкі гурта заявілі пра ўдзел у іншых праектах

Фолк-дуэт Ralla, які пераўтварае традыцыйную спадчыну ў жывы драйвовы спеў, учора паведаміў пра спыненне сваёй дзейнасці. Але ўдзельніцы гурта — Дар’я Зуева і Алена Кандыба — нагадалі пра свою творчасць у двух іншых калектывах.

«Сябры, праект Ralla завершаны. Нам сапраўды вельмі сумна праз гэта. Але ёсць і добрыя навіны: з’явілася два новых праекта!», — напісалі музыкі ў сваіх сацсетках.

Так, басэтыстка Алена Кандыба зараз спявае і стварае ў Kapela Kotra. Гэта трыа, якое іграе фолк і клезмер музыку з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Гурт быў створаны ў 2025 годзе, і cёлета на пачатку сакавіка выдаў свой першы альбом «Зялёны гай». Як адзначаюць творцы, іх праект — гэта даследаванне, інтэрпрэтацыя і выкананне літвацкай музыкі з тэрыторый сучасных Беларусі і Літвы, зафіксаванай у этнамузыказнаўчых калекцыях Сафіі Магід, Зусмана Кісельгофа і Іны Назінай, «Рэдэле 16», «Рэтале — Ножні — Ножні», «Курцэ Полька». У склад гурта уваходзяць: Алена Кандыба – басэтля, вакал (Беларусь), Морган Расарыё Маруція – скрыпка, вакал (Аўстралія), Каця Гіль – цымбалы, вакал (Беларусь). Творцы прапануць вельмі цікавы матэрыял і выбітае выкананне.

Вокладка да альбома «Зялёны гай».

Скрыпачка Дар’я Зуева ўключылася ў працу трыа Brama Mora.

«Калі вам падабаецца вайб Ralla, сугучча народнага вакалу, скрыпкі і віаланчэлі, то цяпер яго можна адчуць тут», — адзначаюць удзельнікі новай каманды. Літаральна сёння дзявочае трыа прэзентавала новы сінгл «Агу, вясна», у якім паядналі две веснавыя песні: аднайменную — з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і «Благаславі, маці» — з вёскі Астраглядава Бранскай вобласці.

Варта дадаць, што аўтарская кампазіцыя ад Brama Mora спалучае фолк і электроніку. «Гэта не толькі гучанне традыцыйных інструментаў, гэта таксама эксперымент і пошук, у якім няма жанравых абмежаванняў. Покуль самі не ведаем, куды прывядзе нас гэты шлях, але ісці па ім вельмі цікава», – дзеляцца сваімі памкненнямі музыкі.

Вокладка да сінгла.

Вяртаючыся да Ralla, нагадаем пра біяграфію гэтага яскравага дуэта. Ralla folk duo пачаў выступаць у 2023 годзе. Прарывам каманды сталася кампазіцыя «Хадзіў-пахадзіў». Гэту песню, запісаную беларускім кампазітарам і музычным этнографам Рыгорам Шырмай у вядомага мастака і фалькларыста Язэпа Драздовіча, Дар’я Зуева і Алена Кандыба ў сваёй аранжароўцы надалі амаль рокавы грув. І гэта толькі, выкастоўваючы басэтлю і скрыпку.

Далей пайшлі новыя сінглы: «Да не бойся, конічку», «Зрушце», «Галачкі», «Вір-вір», ды іншыя, якія цёпла прыняла публіка. Дзявочы гурт абыходзіўся з фальклорам уважліва, але задаваў аўтарскае вымярэнне матэрыялу, эксперыментуючы з рытмам і гучаннем. Ralla мелі гастрольны тур, давалі канцэрты, якія карысталіся папулярнасцю. Сёлета ад калектыву чакалі паўнафарматнага дэбютнага альбому — відавочна, што матэрыял ужо назапасіўся, але музыкі вырашылі спыніць праект.

Тым не менш, цяпер на сцэне ёсць два новых калектыва экс-удзельніц: Kapela Kotra і Brama Mora.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!