Фільм «Пад шэрым небам», натхнёны гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, пакажуць на кінафестывалі ў Гдыні

Стужка «Пад шэрым небам» беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч возьме ўдзел у 49-м фестывалі ігравых польскіх фільмаў у Гдыні — адной з найвядомейшых кінападзей у Польшчы і Еўропе. Карціна, якая распавядае гісторыю кахання і выпрабаванняў беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, заяўлена ў галоўным конкурсе кінафорума.

Гэта будзе польская прэм’ера поўнаметражнага дэбюта Мары Тамковіч пасля міжнароднай — у чэрвені «Пад шэрым небам» быў паказаны на кінафестывалі Tribeca ў Нью-Ёрку.

«Беларусь, 2020. Ідуць акцыі пратэсту пасля сфальсіфікаваных Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў. Антырэжымная журналістка Лена вядзе трансьляцыю жорсткага ўціхамірваньня мірнай дэманстрацыі. Паліцэйскі беспілотнік высочвае яе, але Лена працягвае справаздачу і яе арыштоўваюць. Яе муж Ілья робіць усё, каб выратаваць жонку, але ўлады поўныя рашучасці зламаць іх абоіх», — так прадстаўляецца стужка Мары Тамковіч на сайце кінафоруму.

Нагадаем, што поўны метр беларуска-польскай рэжысёркі «вырас» з кароткаметражкі «У жывым эфіры», у якой Мара Тамковіч перастварае момант затрымання Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай (персанажаў, натхнёных гэтымі постацямі) падчас стрыму з плошчы Пераменаў у 2020 годзе ў Мінску.

У «Пад шэрым небам» таксама здымаюцца акторы з кароткага метру: Аляксандра Вайцяховіч, Паліна Чабатарова, Андрэй Новікаў. Аднак вялікая роля ў карціне ў літоўскага акцёра Валянцінв Навапольскага — ён грае Ігара Ільяша.

— Для мяне карціна сталася спробай зразумець, што адбываецца з Беларуссю, усімі намі пасля 2020 года. А таксама спробай знайсці надзею, падавалася б, у безнадзейным, — распавядала Reform.news пра пасыл свайго кіно Мара Тамковіч. — І гэтыя спробы завялі мяне да пошуку рэчаў, якія не даюць здавацца, нават калі ты змагаешся з праціўнікам, відавочна мацнейшым за цябе. Мне было важна пашукаць гэтыя рэчы не на ўзроўні вялікага палітычнага дзеяння, а на чалавечым узроўні, на ўзроўні вельмі няпростага, складанага, цяжкога, даўгога, асабістага перажывання гэтага працэсу.

Варта дадаць, што ў стужцы гісторыя Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша паўстае не вывераным партрэтам герояў, — хутчэй гэта гісторыя пары, у якой можна пазнаць многіх і многіх беларусаў.

У медыя неаднаразова заўважалася, што бюджэт фільма быў моцна абмежаваны (ён складае 1 мільён злотых, стужка прафінансавана Польскім кінаінстытутам), але Мары Тамковіч удалося стварыць карціну еўрапейскага класа, у якой на першы план выходзіць асабістая гісторыя кахання і годнасці людзей у нечалавечых умовах рэжыму 2020-2024.

Паказ «Пад шэрым небам» на Фестывалі ігравых польскіх фільмаў у Гдыні адбудзецца 26 верасня.

Але продаж білетаў анлайн і ў касах Гдыньскага кінацэнтра пачнецца 13 верасня, а ў касах фестывалю ў кінатэатры Helios Center Riviera — 22 верасня.

49-ты фестываль ігравых польскіх фільмаў у Гдыні пройдзе з 23 па 28 верасня.

Прачытаць рэцэнзію на фільм «Пад шэрым небам» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024