Фільм «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч пра беларускіх зняволеных журналістаў намінаваны на прэстыжную прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі

Фільм «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Марыны Тамковіч намінаваны на ўзнагароду European Discovery – Prix FIPRESCI (Прыз Еўрапейскае адкрыццё) Еўрапейскай кінаакадэміі.

Намінацыяй адзначана гісторыя, прысвечаная праблеме палітычна зняволеных у Беларусі. У сваім звароце рэжысёрка звярнулася да зняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша:

«Словы не могуць нават пачаць апісваць гонар і радасць… Кацярына Андрэева, Ігар Ільяш — вы не самотныя. Пра вас не забыліся».

Нагадаем, што фільм быў натхнёны гісторыяй Кацярыны і Ігара.

Намінацыя на Прыз FIPRESCI (Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы) з’яўляецца адной з самых значных для дэбютантаў. Яна пацвярджае высокі мастацкі ўзровень стужкі і яе грамадскую актуальнасць.

Фільм быў створаны пры падтрымцы Польскага інстытута кінамастацтва. У стварэнні камернай драмы былі задзейнічаны беларускія акцёры Аляксандра Вайцяховіч і Валянцін Навапольскі, а таксама моцная міжнародная каманда, уключаючы польскага аператара-пастаноўшчыка Кшыштафа Трэла.

Нагадаем, што толькі на выходных паўнаметражны дэбют Мары Тамковіч атрымаў яшчэ адну ўзнагароду «Залатое сланяня» на кінафестывалі ў Сіцыліі.

Стужка з часу сваёй сусветнай прэм’еры ў Нью-Ёрку на фестывалі «Трайбека» атрымала мноства запрашэнняў на фестывалі і мела поспех. Яна атрымала пракат у Польшчы, неаднаразова дэманстравалася ў Італіі, Вялікабрытаніі, і сабрала пераважна станоўнчыя водгукі ад крытыкаў.

«Дзякуй і віншаванні кожнаму, хто ўнёс свой уклад у стварэнне фільма», — павіншавала каманду беларуская кінематаграфістка.

Цырымонія 38-й Еўрапейскай кінапрэміі адбудзецца 17 студзеня ў Берліне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!