Фестываль VARUŠNIAK. Электронныя Каляды ў Варшаве: 11 гадзін беларускага рэйва

21 снежня ў Варшаве адбудзецца грандыёзны фестываль беларускай электроннай музыкі VARUŠNIAK, які прапануе гасцям забыцца на адну магічную ноч і акунуцца ў атмасферу Калядаў. Гэта магчымасць адкінуць дарослыя клопаты, зрабіць святочны макіяж, надзець маску і стаць тым, кім заўсёды марыў быць, — на цэлых 11 гадзін танцаў і музыкі.

На сцэне вас чакаюць вядомыя выканаўцы, якія злучаць беларускія традыцыі з сучаснай электроннай музыкай.

Праграма фестывалю:

VIEČAR (вечаровая частка):

  • Naviband
  • The Lazy Jesus
  • Spievy feat. Kasary
  • Anastasia Rydlevskaya
  • Nochy
  • Domsun
  • Žuravl
  • Mufer

NOČ (начная частка):

  • Šuma
  • Voin Oruwu
  • Budzko
  • Dima Kachan
  • Dolu
  • Dosaaf
  • Lizzy Bordan
  • Nosal

Дзе і калі:
📅 21 снежня (субота)
🕛 19:00 – 06:00
📍 Klub OCZKI, Варшава
⚠️ Уваход толькі для дарослых 18+

Квіткі і дэталі можна знайсці тут.

Фестываль VARUŠNIAK — гэта спалучэнне традыцый і сучаснасці, найлепшая беларуская музыка і магчымасць правесці Каляды з размахам! Не прапусціце ўнікальны рэйв, які запомніцца надоўга!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!