«Шуфлядка» — так будзе называцца конкурс рукапісаў, які з новага года запускае Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
«Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. (Так, гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую). Прыз пераможцам у намінацыях: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва», — распавядаюць пра новую ініцыятыву арганізатары форуму.
Мэта конкурсу — падтрымаць аўтараў (і пачаткоўцаў, і тых, хто піша даўно), падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў, ды, натуральна, садзейнічаць публікацыі рукапісаў — з’яўленню новых кніг.
Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:
Збор заявак аб’яўлены на студзень-люты 2023 года.
Наступныя этапы «Шуфлядкі»: у сакавіку — абвяшчэнне доўгага спісу ўдзельнікаў, у красавіку — кароткага спісу, вызначэнне лаўрэатаў — травень.
Падкрэсліваецца, што журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.
Сачыць за навінамі новай ініцыятывы можна ў сацсетках PRADMOVA.
Нагадаем, што фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — гэта ўнікальная культурная падзея Беларусі. Форум пазіцыянуе сябе як месца сустрэч пісьменнікаў, выдаўцоў, чытачоў, рэдактараў, дызайнераў, як беларускіх, так і замежных. Яго місія — спрыяць кніжнай культуры, узмацненню і развіццю інтэлектульнага асяроддзя краіны. На жаль, з-за рэпрэсій улады прастора беларускай кнігі, вольнага слова ў Беларусі памяншаецца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram