Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ завяршыцца святкаваннем Купалля

ІІ Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які з пачатку чэрвеня праходзіць на Падляшшы, 24 чэрвеня запрашае на фінал — святкаванне Купалля, якое адбудзецца на пляжы ў польскай вёсцы  Бандары.

Фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj праводзіцца ў другі раз, сёлета ён быў запланаваны на 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Яго ладзіць фонд Tutaka, і арганізатары вызначаюць Soncahraj як дэманстрацыю аўтэнтычнай беларускай народнай творчасці.

Адна з асноўных задач Soncahraj — вярнуць у агульную культурніцкую прастору традыцыйную культуру беларусаў Падляшша, якія ўжо 80 гадоў адрэзаныя мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома.

Канцэрты адбываюцца як правіла без традыцыйных сцэн, гэта пляцоўкі, дзе можна танчыць, слухаць, назіраць, а таксама ўдзельнічаць у майстар-класах.

Арганізатары імкнуцца да дэмакратычнага фармату фестывалю: сустрэчы фалькларыстаў, камунікацыя з народнымі майстрамі, традыцыйная кухня.

На імпрэзе можна навучыцца рабіць крайку або даведацца пра лекавыя зёлкі і традыцыйныя народныя інструмэнты. Усё гэта абяцаюць падчас майстар-класаў на вялікім фінале фэстывалю ў Бандарах 24 чэрвеня.

Вось якой будзе яго праграма:

  • з 16:00 майстар-класы падляскага абрадавага ручніка з Алінай Дэмбоўскай і крайкі з Ірынай Мазюк, пляценне вянкоў з Мярэжай;
  • 17:00 купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай і традыцыйныя інструменты з Дзянісам Сухім;
  • 18:00 Аўтарская сустрэча з Сяргеем Лескецем аб праекце «Шэпт» пра беларускіх шаптух;
  • 18:30 прыгатаванне купальскага «krupnika».

У Вялікім фінале прымуць удзел:

  • Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
  • «Чырвоныя Шпількі»;
  • «Журавінкі» ZHRAJA;
  • Капэла Алены Мялешкі (Беларусь);
  • Спеўны гурт з Дабрывады;
  • «Беларускі цуд» (Літва);
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь);
  • Miareža (Беларусь);
  • Hajda Banda / Гайда банда.

Можна ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

Дата: 24 чэрвеня. Час: 16.00 (час мясцовы). Месца: на пляжы ў Бандарах.

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!