«Еўрапейская суперстар»: у сеціве з’явіўся анімайцыйны кліп пра Францыска Скарыну

Яскравае відэа ў год 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжыцы» беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны стварыў Беларускі офіс імя фонда Конрада Адэнаўэра (KAS Belarus).

Песню «European Superstar Francysk Skaryna» выконваюць нямецкі музыка і грамадскі дзеяч Якаб Веленштэйн (Jakob Wöllenstein) і легенда беларускага року Лявон Вольскі.

KAS Belarus, які зараз знаходзіцца ў Вільні, некалькі раз на год выпускае музычныя кліпы сацыяльнай і асветніцкай скіраванасці. Гэтым разам у арганізацыі з’явілася ідэя «паказаць пераканаўчую сувязь Беларусі і Еўропы» на прыкладзе асобы беларускага гуманіста, лекара, перакладчыка, які жыў, вучыўся і ствараў у розных гарадах Еўропы.

«Мы адразу вырашылі, што European Superstar — гэта Францыск Скарына, — дзеліцца гісторыяй стварэння кліпа KAS Belarus. — Для нас было важна, каб у Скарыне перасталі бачыць персанажа падручніка гісторыі, акружанага датамі і званнямі, але ўбачылі жывога чалавека, беларуса, які прайшоў складаны шлях і пакінуў значны ўнёсак не толькі ў беларускай, але і ў еўрапейскай гісторыі».

«Многія беларусы зараз паўтараюць шлях Францыска Скарыны і гэтаксама робяць свой унёсак у гісторыю розных краін і гарадоў», — дадае KAS Belarus.

Над анімацыяй у кліпе працавалі Маргарыта Ціхановіч, Аляксандра Хутная.

Стваральнік відэа — рэкламная агенцыя «Moloko».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!