Еўрапейская камісія можа пазбавіць Венецыянскую біенале грантавай дапамогі, калі Расіі дазволяць адкрыць свой нацыянальны павільён

Еўрпейская камісія выпусціла заяву, у якой паведамляецца, што культурныя істытуцыі павінны выконваць санкцыі ЕС і не даваць платформу тым, хто падтрымлівае або апраўдвае расійскую агрэсію.

Еўракамісія выразна выказала сваю пазіцыю адносна вайны РФ супраць Украіны, а дзяржавы-члены ЕС, установы і арганізацыі павінны дзейнічаць у адпаведнасці з санкцыямі блока.

«Культура спрыяе распаўсюджванню і абароне дэмакратычных каштоўнасцяў, спрыяе адкрытаму дыялогу, разнастайнасці і свабодзе выказвання меркаванняў і ніколі не павінна выкарыстоўвацца ў якасці платформы для прапаганды», – гаворыцца ў заяве.

Аўтары петыцыі падкрэслілі, што пастанова фонду біенале аб удзеле расіян несумяшчальная з калектыўным адказам ЕС на агрэсію Расіі.

«Калі Фонд біенале ўсё ж прыме рашэнне дазволіць удзел Расіі, мы разгледзім далейшыя дзеянні, у прыватнасці прыпыненне або спыненне дзеючага гранта ЕС для фонду біенале», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што Расія з 2022 года не прэзентавала праектаў у сваім Нацыянальным павільёне. Цяпер на 61 Венецыянскую біенале сучаснага мастацтва рыхтуецца маштабны праект. Паводле прадстаўніка Расіі па міжнародных культурных абменах і былога міністра культуры Міхаіла Швыдкога, «гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што руская культура не ізаляваная, і што спробы «адмяніць» яе, якія заходнія палітычныя эліты ажыццяўляліся апошнія чатыры гады, не ўвянчаліся поспехам. Менавіта таму мы вырашылі стварыць праект, у якім будзе пачутая шматмоўная паліфанія культур, якія не лічаць сябе перыферыйнымі ў адносінах да Захаду».

🔥 Поддержите Reform.news донатом!