Дзве выставы пра сімволіку крыжа адкрыліся ў Гомелі

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава адкрыліся адразу дзве выставы: «Шлях крыжа» і «Адкуль родам знакі на нашых ручніках: Хрэст».

Фрагмент экспазіцыі ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Фота: facebook/vetkamuseum.

Дата адкрыцця — 27 верасня — невыпадковая, у гэты дзень адзначаецца свята Узвіжання Крыжа Гасподняга.

У экспазіцыі прадстаўлены ручнікі і іншы традыцыйны тэкстыль, беларускія народныя праваслаўныя і стараабрадніцкія іконы, крыжы-распяцці, сшыткі з малітвамі, знойдзеныя супрацоўнікамі падчас экспедыцый, а таксама экспедыцыйныя фота і іншыя артэфакты.

Абедзве выставы — пра месца крыжа, аднаго з першых сімвалаў чалавецтва, ва ўсіх праявах жыццядзейнасці чалавека.

Фрагмент экспазіцыі ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Фота: facebook/vetkamuseum.

У архетыпе значэнняў крыжа – «агонь». І з часоў здабывання агню трэннем дзвюх перакрыжаваных палачак, крыж застаецца святым знакам. А з часам распаўсюджання хрысціянства — становіцца і правобразам усеагульнага ўваскрэсення ўсіх памерлых, знакам вечнага жыцця, маркерам асабістай далучанасці да цывілізацыі хрысціянства.

Адкрыццё экспазіцыі ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Фота: facebook/vetkamuseum.

Абедзве выставы паказваюць, наколькі культура беларусаў, і ў прыватнасці беларусаў рэгіёна Пасожжа-Падняпроўе, разнастайная, цікавая, каларытная, пранізаная верай і сімвалічнасцю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!