Дзень памяці Якуба Коласа адзначаць у Мінску 13 жніўня

13 жніўня ў 13:00, у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы народнага паэта.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) пайшоў з жыцця 67 гадоў таму.

Удзел у жалобнай імпрэзе прымуць члены сям’і Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.

Сёння спадчына народнага паэта зберагаецца, збіраецца і даследуецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, размешчаным у доме, дзе ён жыў з 1945 па 1956 гады.

Дата: 13 жніўня

Час: 13.00

Месца: Вайсковыя могілкі, Мінск

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.