Дзе і як будуць святкаваць беларусы Дзень Волі. Спіс мерапрыемстваў

25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 107 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Беларусі, – каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасць.

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала спіс мерапрыемстваў.

20 сакавіка:

Уроцлаў:

18:00, Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19
Літаратурна-гістарычная сустрэча «Ад Рагвалода да БНР»;

22 сакавіка:

Кракаў:

17:30-19:30, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)

Палітычны клуб «Пасяджэнне Рады БНР»;

Прага:

14:00, Альшанскія могілкі (збор каля праваслаўнай капліцы)
Ушанаванне памяці Прэзідэнтаў Рады БНР;

Эдмантан:

13:00, 3221 Buena Vista Road, Sir Wilfrid Laurier Park, Edmonton
Святочная імпрэза да Дня Волі і Гукання Вясны;

Таронта:

15:00, Шэсце па Bloor St. ад Jane да Беларускага Цэнтра
Шэсце і ўрачыстая праграма ў Беларускім Цэнтры;

23 сакавіка:

Вільня:

12:00, Baltasis tiltas
Святочны сплаў на байдарках;

Беласток:

10:00, Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1
Малебен за беларускі народ;

15:30, plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kosciuszki 10
Мітынг і канцэрт;

Варшава:

13:00, ад plac Trzech Krzyży да plac Zamkowy
Марш з нагоды Дня Волі;

Познань:

14:00, ад plac Adama Mickiewicza і ідзем да plac Wolności
Марш;

Кракаў:

16:00-18:00, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)

Лекцыя «Спробы стварэння ўзброеных сілаў БНР»;

Чыкага:

15:00-19:00, The Mathew Bieszczat Volunteer Resource Center 6100 N Central Ave, Chicago
Святкаванне Дня Абвешчання Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі

Ралі:

12:00-13:00, Moore Square (201 S Blount St, Raleigh, NC 27601)
Марш да Дня Волі;

24 сакавіка:

Вільня, 18:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячаў БНР?»

Белв’ю, 15:00, Kelsey Creek Park
Святочная імпрэза «Гуканне Волі»;

25 сакавіка:

Вільня:

9:00-9:30, Gedimino pr. 53 (флагшток з боку ракі)
Узняцце бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літоўскай Рэспублікі з удзелам Святланы Ціханоўскай і дэпутатаў Сейма Літвы;

10:00, Алея Беларускай дэмакратыі каля Сейма Літоўскай Рэспублікі
Вольны бчб-аўтапрабег;

11:00, Могілкі Росы
Акцыя памяці: ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага, экскурсія;

18:00, Лукішская плошча
Мітынг і марш да амбасады Беларусі;

19:15, Амбасада Беларусі
Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон;

20:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Нефармальны працяг святкаванняў;

Каўнас:

13:45, Пятрашунскія могілкі
Ускладанне кветак і запальванне знічак на надмагіллі Клаўдзія Дуж-Душэўскага;

Беласток:

16:30, Парк Konstytucji 3 Maja
Забег свабоды;

18:30, Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2
Урачысты канцэрт;

Уроцлаў, 18:00, Plac Wolności – Rynek
Марш і акцыя;

Кракаў, 18:00-19:30, Plac wielkiej armii Napoleona
Марш і мітынг;

Лімасол, 20:30, Rialto Theatre, Rialto Andrea Drousioti 19, Platia Iroon, 3040 Limassol
Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва»;

27 сакавіка:

Прага:

19:30, České muzeum hudby (Czech Museum of Music), Karmelitská 388/2

Канцэрт да Дня Волі;

29 сакавіка:

Філадэльфія:

16:00-22:00, Associated Polish Home – Dom Polski 9150 Academy Rd
Святкаванне Дня Волі;

30 сакавіка:

Кёльн, 13:30-16:00, Heumarkt
Акцыя;

Спіс будзе дапаўняцца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!