Прадстаўленне новага дырэктара калектыву НЦСМ. Фота: https://t.me/minkultrb
Міністр культуры Чарнецкі прадставіў калектыву Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь новага дырэктара — Кавалёва Сяргея Юр’евіча — піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Адпаведны загад аб прызначэнні на пасаду быў падпісаны 12 ліпеня 2025 года.
Міністэрства паведамляе, што Сяргей Кавалёў мае вялікі досвед працы ў сферы культуры і крэатыўных індустрыях і ў свой час працаваў прадзюсарам у папулярных расійскіх медыякампаніях.
У дадзены момант Сяргей Кавалёў жыве ў Мінску. На думку Чарнецкага, прызначаны дырэктар надасць новы імпульс працы інстытуцыі і будзе развіваць усе мастацтвы, а не толькі візуальныя.
Нагадаем, што Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў узначальваў мастак Сяргей Крыштаповіч, якому, па ўсёй верагоднасці, не працягнулі кантракт, таму доўгі час установа заставалася без кіраўніцтва.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram