Epistaxis — новы альбом авант-джазавага гурта Fantastic Swimmers з’явіўся на пляцоўцы Bandcamp.com. У запісе адной з сёлетніх сесіяў у варшаўскай студыі Quality Studio прынялі ўдзел: Яўген Барышнікаў (дуда), Сяргей Доўгушаў (ліра, вокал), Пятро Мелех (кларнет), Войтэк Трачык (кантрабас), Віктар Сямашка (фартепіяна). Змяняе ўяўленне пра тое, як можа гучаць харавы ансамбль — Kum-Kuma choir.
Дуда, ліра, раяль, кларнет, кантрабас і хор — альбом атрымаўся прыгожым і поўным шчымлівага суму не толькі з-за нечаканага спалучэння інструментаў, але з-за свабоды і пры гэтым асцярожнага «прыслухоўвання» музыкаў адзін да аднаго, паразумення. Ліра і пяшчотны кларнет, хор, што гучыць як выпадкова злоўленая радыяхваля, як гоман галасоў, размова, вой, асцярожныя «кроплі» раялю, музыка як яна ёсць — у сваёй зменлівай радасці і памкненні запоўніць знаёмы ландшафт новымі сэнсамі і пачуццёвай глыбінёй. Дуда ў гэтым сумесным спеве гучыць тужліва і празрыста, месцамі гарэзліва, і цалкам знаходзіць сябе ў якасці авант-інструменту.
Марыва марскога гарызонту пасля спустошанай зямлі.
Слухаць Epistaxis можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram