Дрон з беларускімі цыгарэтамі перахапілі ў Літве

У Шальчынінкайскім раёне Літвы памежнікі перахапілі дрон, які прыляцеў з боку Беларусі з грузам цыгарэт. Апарат удалося пасадзіць з дапамогай антыдронавага абсталявання прыкладна за кіламетр ад дзяржаўнай мяжы, паведаміла Дзяржаўная служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 15 на 16 верасня каля вёскі Норвайлішкес. Памежнікі пачулі характэрны для дрона гук з боку Беларусі. З дапамогай партатыўнага цеплавізара яны выявілі апарат з прымацаваным да яго прамавугольным грузам.

Дрон прымусова прызямлілі. Да беспілотніка былі прымацаваныя скрынкі з лагатыпам гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай. У скрынках знаходзілася 1000 пачкаў цыгарэт NZ Gold. Іх кошт ацэньваецца ў 5510 еўра.

Пачаты адміністрацыйны працэс.

Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Поддержите Reform.news донатом!