Дом творцаў аб’яўляе конкурс стыпендый

Для ўдзелу ў конкурсу стыпендый, абвешчаным Домам творцаў, запрашаюцца творцы любых кірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года.

Галоўны крытэр удзелу — наяўнасць праекта, які немагчыма рэалізаваць у сённяшняй Беларусі або няма магчымасці для яго рэалізацыі за мяжой.

Удзельнікам забяспечваецца:

  • пражыванне, харчаванне, транспарт і суткавыя
  • набыццё неабходных матэрыялаў (абмяркоўваецца індывідуальна)

Дэдлайн: 25 лістапада

Тэрміны ўдзелу: снежань 2024 — студзень 2025

Форма заяўкі тут.

Дом творцаў — гэта ініцыятыва падтрымкі беларускіх творцаў у Варшаве.

Размешчаны ў Варшаве, гэты дом стаў месцам пражывання, рэабілітацыі, творчай рэалізацыі, бяспечным месцам для сустрэч, адукацыі і абмену досведам творчых людзей з Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!