Фота: gronka.org
У Музеі Вольнай Беларусі для дзяцей беларускіх палітзняволеных, добраахвотнікаў і добраахвотніц рыхтуюць навагоднюю ялінку і збіраюць грошы на падарункі.
Сёлета чакаюць каля 50 маленькіх гасцей і госцяў.
У музеі падрыхтуюць пляцоўку, запросяць артыстаў і артыстак, распрацуюць святочную праграму. Аднак, каб набыць падарункі, патрэбная дапамога.
Усё сабранае пойдзе толькі на падарункі. Калі збяруць больш за мэту, запросяць на Навагоднюю Ялінку больш дзяцей. Пасля свята кожны, хто падтрымаў збор, атрымае справаздачу: колькі сабралі і што купілі.
Падтрымаць дзяцей можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram