Даследчыкі крытыкуюць «Кіберпартызанаў» за нібыта ўзламаны сайт Нацыянальнай бібліятэкі. «Мы не парушалі працу сайта» — звяртаюць увагу хакеры

Главное
Фота: скрын з сайта Нацыянальнай бібліятэкі. Крыніца: pozirk.online.

У сеціве паднялася хваля крытыкі ў адрас «Кіберпартызанаў». Беларускія даследчыкі пішуць, што пасля атакі супольнасці 25 сакавіка на сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў страчаны доступ да важных рэсурсаў на платформе. Раз’юшаныя навукоўцы пачынаюць параўноўваюць хакераў з тымі асобамі, хто паляць кнігі. Але ці сапраўды «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт? Ці іх віна ў тым, што зараз няма доступу да пэўных рэсурсаў? Reform.news звярнуўся да супольнасці хакераў і пераканаўся, што яны не адключалі сістэму.

Што? Дзе? Калі?

На Дзень Волі «Кіберпартызаны» размясцілі на старонцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з 25 сакавіка. «Упрыгожваем Нацыянальную бібліятэку ў нацыянальныя колеры», — паведамілі яны ў сваім тэлеграме і прадэманстравалі скрыны з сайта. На ім — калаж з заснавальнікамі БНР, а таксама надпісы «Жыве Беларусь!». Таксама ішла гаворка пра абразлівы надпіс пра Лукашэнку.

Але ніхто не паведамляў пра знос каталогаў і базаў дадзеных.

Тым не менш паведамленне суполкі шмат хто ўспрыняў менавіта як узлом сістэмы. У сеціве пачалася крытыка дзеянняў «Кіберпартызанаў», бо ў апошні час пэўныя рэсурсы на сайце перасталі быць дасяжнымі.

Так, у прыватнасці, пра закрыты доступ да Зводнага электроннага каталогу бібліятэк Беларусі, які размяшчаўся на сайце Нацыяльнай бібліятэкі, паведаміў рэдактар беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч.

«[…]для мяне, як беларускага вікіпедыста, сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — гэта крытычна важная інфраструктура. На гэтым сайце размешчаны адразу дзве базы, без якіх немагчыма пашыраць беларушчыну, пішучы пра яе артыкулы: Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі і анлайн-энцыклапедыя «Беларусь у асобах і падзеях». Цяпер абодва рэсурсы, размешчаныя на nlb.by, недаступныя», — паскардзіўся ён на праблемы, якія ўзніклі пасля 25 сакавіка.

Тое, што сайт бібліятэкі не адкрываецца, пацвердзілі і іншыя навукоўцы і даследчыкі.

«Менавіта ў гэты момант мне спатрэбілася аформіць бібліяграфію на сотню пунктаў, з артыкуламі… Без НББ як без рук», — пазначаюць праблему карыстальнікі.

Але ці гэта віна «Кіберпартызанаў»? Reform.news звярнуўся да супольнасці і папрасіў пракаментаваць сітуацыю.

Дык што адбылося? Ці быў узлом?

Хакеры падкрэслілі, што не ўваходзілі ва ўнутраныя сістэмы бібліятэкі і нічога там не чапалі.

«Падчас акцыі мы толькі змянілі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі малюнкі, — заўважае каманда. — Паставілі выявы з нацыянальнымі колерамі і віншаваннямі. Мы не парушалі працу сайта і нават не адключалі яго. Бо сэнс акцыі, каб людзі маглі заходзіць на сайт і бачыць віншаванні. Парушылі працу сайта лукашысты, якім гэта не падабаецца.

Па аналогіі гэта можна параўнаць з тым, як вы прыйшлі б у Нацыянальную бібліятэку і павесілі на дзверы плакат з віншаваннямі. Ці парушае гэта працу будынка? Не парушае.

Дык і мы не ўваходзілі ва ўнутраныя сістэмы бібліятэкі і нічога там не чапалі. Калі мы атакуем унутраныя сістэмы, то так і пішам у паблік».

«Кіберпартызаны» заклікалі быць больш крытычнымі ў дачыненні да інфармацыі, перш чым выносіць вердыкты.

«Мы заклікаем публічных асоб быць уважнымі ў сваіх меркаваннях на паблік. Спачатку сабраць доказы, звярнуцца за каментарамі да нас. Лепей спачатку удакладніце, спытайце, чым адразу кідаць выдумкі і абвінавачанні без доказаў. Бо вашыя «дапушчэнні» з галавы падхопліваюць правакатары рэжыму, ператвараючы іх на «сцвярджэнні», каб яшчэ больш унесці разлад у грамадзянскую супольнасць. Такім чынам гэта праца на руку лукашызму», — заўважылі яны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.