Дакументальны фільм пра беларускіх творцаў-эмігрантаў «Дом там, дзе я?» трапіў у праграму Festival migrantskega filma ў Славеніі

Культура
Кадр з фільма «Дом там, дзе я?».

Фільм, зняты ў межах аўтарскага праекта Сяргея Будкіна «Тэлебудка», «Дом там, дзе я?» трапіў у праграму Фестываля мігранцкага фільма ў Славеніі, піша Сяргей Будкін у сацсетках.

Яго пакажуць 24 верасня ў Любляне.

«Дом там, дзе я?» — дакументальная стужка пра беларускіх творцаў, якія праз рэпрэсіі вымушаныя былі пакінуць краіну і не могуць вярнуцца дадому. Рэжысёр стужкі — Арцём Лобач.

Героямі фільма сталі мастачка Таша Кацуба, фотамастачка Караліна Палякова, музыка Юры Стыльскі і фатограф Алесь Пілецкі. Героі стужкі за кароткі час перажылі дзве катастрафічныя трансфармацыі. Іх жыццё было двойчы зруйнаванае за два гады, але яны здолелі захаваць крэатыўнасць і працягваюць натхняць іншых сваімі справамі.

У сустрэчах і вандроўках з аўтарам яны разважаюць пра гэты час і прастору, сваё месца ў ёй і дзеляцца сваім адчуваннем Дома.

Фестываль фільмаў пра мігрантаў будзе арганізаваны ў Славеніі ў 15-ты раз. Кожны год арганізатары імкнуцца прапанаваць гледачам падборку праніклівых і правакацыйных фільмаў, якія выводзяць на першы план актуальныя тэмы, звязаныя з міграцыяй, прытулкам і бежанцамі. Рыхтуецца і насычаная фестывальная праграма з рознымі майстар-класамі і гутаркамі з кінематаграфістамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: