Андрэй Куціла на кінафестывалі ў Загрэбе. Фота: сацсеткі фэсту.
Дакументальная карціна «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы трапіла ў праграму Венецыянскай Мостры — аднога з найбуйнешых кінафестываляў свету. Каманда форуму сёння назвала ўдзельнікаў праграмы.
Стужка, прысвечаная палітвязням, будзе паказана ў секцыі Venice Open (па-за конкурсу), але ўдзел у адным з трох найвядомых сусветных кінафестываляў «класа А» — вялікі поспех для беларускага кіно. Фільм створаны ў капрадукцыі: Польшча, Германія, Літва.
Да гэтага ў праграму Мостры трапляла карціна Ігара Дабралюбава «Іван Макаравіч» і «Ідзі і глядзі» Элема Клімава паводле твораў Алеся Адамовіча, створаныя ў часы савецкага беларускага кінематаграфа. «Лісты» стануць, бадай, першым дакументальным фільмам ад аўтара незалежнай Беларусі, паказаным у Венецыі.
Над дакументальнай поўнаметражнай стужкай Андрэй Куціла працаваў больш за пяць гадоў. Яна распавядае пра сузвязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — як гэта тонкая сувязь трымаеццца праз лісты.
Андрэй Куціла — беларускі дакументаліст, вядомы такімі карцінамі як: «Стрыптыз і вайна», Summa, «Абдымкаў трэба мне тваіх», «Святая вада», «Калі кветкі не маўчаць». Лаўрэат шматлікіх міжнародных і нацыянальных кінафорумаў, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. З 2020 года жыве ў Лодзі.
Венецыянскі кінафестываль пройдзе з 2 па 12 верасня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram