Дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі…» упершыню пераклалі на нямецкую мову

Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера, заўважыў bellitinfo.

Навіной падзяліўся ў фэйсбуку журналіст, пісьменнік, даследчык беларускай музыкі і культуры Інга Петц: «Важная кніга, 50 гадоў (!) пасля яе публікацыі ў Беларусі нарэшце з’яўляецца па-нямецку».

Нямецкі пераклад кнігі мае назву «Feuerdörfer» (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau.

У анатацыі на сайце выдавецтва: «У кнізе слова маюць відавочцы, якія перажылі масавыя забойствы ў беларускіх «вогненных вёсках» падчас Другой сусветнай вайны. Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік вышуквалі іх па краіне і запісвалі ўспаміны на магнітафон. Старанна аформленыя і арганізаваныя ў раздзелы, іх галасы сведкаў ствараюць адмысловую харавую поліфанію, якая з мастацкага гледзішча выходзіць далёка за рамкі калажу <…> Кніга, страшэнна актуальная на фоне цяперашніх войнаў і антыдэмакратычных падзей, падсвятляе «сляпую пляму» ў нямецкай гісторыі».

Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх версіях: папяровай у цвёрдай вокладцы і электроннай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!