Да свайго 30-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць Віленскі сплаў салідарнасці на байдарках

БАЖ запрашае беларускіх журналістаў і літоўскіх калег прыняць удзел у сяброўскім сплаве на байдарках «Медыі на хвалі» па рэчцы Мерычанка па слядах Адама Міцкевіча і Томаша Зана.

Сплаў ладзіцца на знак салідарнасці з калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Рэчка Мерычанка неглыбокая і досыць бяспечная. Да ўдзелу ў сплаве запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Байдаркамі і спецвопраткай забяспечваюць арганізатары.

Калі: 28 чэрвеня (субота), 10:00

Заканчэнне сплаву: плануецца а 18.00.

Рэгістрацыя да 26 чэрвеня да 12:00, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!